13 ліпеня ў Хвінявіцкай сельскай бібліятэцы – цэнтры фармiравання здаровага ладу жыцця прайшла хвіліна знаёмства пад назвай “Турыстычная Дзятлаўшчына”. Бібліятэкар расказала прысутным пра дзіўную прыроду Дзятлаўшчыны і пазнаёміла з самымі цікавымі і ўнікальнымі месцамі.



