Чытанне пазнавальных кніг пра жывёл і аб прыродзе проста неабходна  дзіцяці для пазнання навакольнага свету. А зносіны з хатнімі жывёламі робяць чалавека дабрэй. 4 снежня бібліятэкарамі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі  для ўдзельнікаў  аматарскага аб’яднання «Вясёлы мурашнік» была праведзена  пазнавальная экспедыцыя «У госці да хатніх жывёл».

У час мерапрыемства юныя чытачы распавялі пра сваіх сяброў — гадаванцах, падзяліліся вопытам іх утрымання, а таксама атрымалі добрыя парады па выбару хатніх жывёл.  Трусы, чарапахі, кошкі, сабакі, рыбкі і іншыя хатнія жывёлы не раз згадваліся ў апавяданнях дзяцей. Чытачы пазнаёміліся з кнігамі і часопісамі па выхаванню, любові і беражлівых адносінах да жывёл. Дзеці доўга не маглі супакоіцца — спрачаліся, смяяліся, успамінаючы сваіх гадаванцаў.  І гэта зразумела , што без хатніх жывёл жыць проста нельга.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.