8 мая Данілавіцкая сельская бібліятэка — цэнтр развіцця і падтрымкі чытання прыняла ўдзел у мітынгу прысвечанаму 74-гадавіне Перамогі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Каля помніка ў в.Данілавічы сабраліся жыхары аграгарадка, прадстаўнікі мясцовай улады, школьнікі каб ушанаваць памяць тых, хто ваяваў за сённяшняе мірнае неба.


