У Новы год заўсёды адбываюцца цуды, не абышлі яны і нашых гасцей. 27 снежня для наведвальнікаў аздараўленчага лагера “Улыбка”, які працуе на базе сярэдняй школы №3 г. Дзятлава. Супрацоўнікі бібліятэкі правялі гульню-падарожжа па казках “В гостях у Деда Мороза”. Казачнае падарожжа, дзеці здзейснілі разам з Снегавіком і Бабай Ягой. Удзельнікі адгадвалі герояў казак: “Ёлка” В. Суцеева, “Снежная королева” Г. Андэрсэна, “Двенадцать месяцев” С. Маршака. На працягу падарожжа рабяты прымалі ўдзел у самых розных выпрабаваннях, праз якія знайшлі казачны посах Дзеда Мароза, які ўкрала Баба Яга. Напрыканцы падарожжа кожны ўдзельнік атрымаў салодкі прыз ад Дзеда Мароза.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.