“Вам песні і ласка, і ўдзячнасць ад сэрца”
Вясковыя, простыя, шчырыя людзі!
Дзе словы найлепшыя мне адшукаць?
Хто ж гэтак зямельку яшчэ нашу палюбіць,
Што ж гэтак умее яе шанаваць?
Вясковыя людзі, ля вас абагрэцца
Душа парываецца сёння мая.
Вам песні і ласка, і ўдзячнасць ад сэрца,
Без вас і зямля, мо была б не зямля.
М.Шаўчонак
У філіяле “Жукоўшчынская сельская бібліятэка-клуб“ прайшло свята прымеркаванае да Дня працаўнікоў сельскай гаспадаркі. На святочны сход сабраліся працаўнікі КСУП ”Жукоўшчына”і ветэраны працы. З прафесійным святам іх павіншаваў дырэктар гаспадаркі Васіль Алясюк. Бібліятэка прадставіла для наведвальнікаў выставу “Мой край, што дадзены лёсам”, дзе прадстаўлены матэрыялы пра наш жукоўшчынскі край, яго гісторыю і дзень сённяшні. На асобных паліцах можна пазнаёміцца з матэрыяламі пра знакамітых людзей зямлі жукоўшчынскай. Малая радзіма – край нашых продкаў і край людзей працоўнай славы, працаўнікоў былога калгаса “1-га Мая”, якія за працоўныя дасягненні і паказчыкі ў працы былі адзначаны ўрадавымі ўзнагародамі: ордэнамі і медалямі. Сумесна з ідэалагічнай службай гаспадаркі была аформлена выстава сельгаспрадукцыі. Музыкальныя віншаванні і добры настрой працаўнікам сяла дарылі самадзейныя артысты ўстаноў культуры раёна.








