Вечар карысных парад “На кухні ўсёй сям’ёй” прайшоў у філіяле “Гезгалаўская сельская бібліятэка-цэнтр экалагічнай культуры” з удзельнікамі аматарскага аб’яднання “Залаты ўзрост”. У цёплай атмасферы прысутных пазнаёмілі з традыцыямі святкавання Каляд і Новага года, як рыхтаваліся даўней да гэтага святога свята, аб варажбе і калядаванні. Удзельнікі мерапрыемства дзяліліся сямейнымі традыцыямі, як яны святкавалі ў сваіх сем’ях Каляды і Новы год.



