Бібліятэкар Войневіцкай сельскай бібліятэкі – клуб, сумесна з намеснікам дырэктара па ідэалагічнай рабоце КСУП “Войневічы” Лахач В.В. і старшынёй Войневіцкага сельскага Савета Свібам І.А., напярэдадні Дня Перамогі, наведалі вязня Вялікай Айчыннай вайны Рабец Сяргея Фёдаравіча і сям’ю загінуўшага ў Вялікай Айчыннай вайне Ефіміка Сяргея Іосіфавіча, павіншавалі са святам і пажадалі моцнага здароўя.


