Праўдзіва ветлівы чалавек не толькі ведае «волшебные» словы, але і заўсёды стараецца зрабіць прыемнае іншым людзям. Без ветлівых слоў вельмі цяжка абыходзіцца ў любым грамадстве. Ад гэтых слоў становіцца
цяплей і радасней ўсім навакольным. Добрае слова можа падбадзёрыць у цяжкую хвіліну, рассеяць дрэнны настрой. У народзе кажуць: «Добрае слова лечыць, а дрэннае калечыць». Аб гэтым 5 лістапада бібліятэкар
Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэкі Лішык Аксана Уладзіміраўна вяла гаворку з рабятамі лагера «Здаравячок» Казлоўшчынскай СШ у час правядзення відэа-прэзентацыі «Волшебные слова живут на свете». Рабяты запомнілі, якім павінен быць культурным чалавек ў зносінах з іншымі і якія словы неабходна для гэтага запомніць на ўсё жыццё. Завяршылася мерапрыемства аглядам літаратуры “Доброе слово – дверь в душу”.




