У пятніцу 13 лютага ў межах рэспубліканскага праекта “Кожная пятніца – роднае сваё”, а таксама ў рамках бібліятэчнага праекта па папулярызацыі сацыяльна значнай літаратуры  ва ўстановах і арганізацыях мясцовасці “Сваё – значыць лепшае” для вучняў 4 класа мясцовай школы філіял “Хвінявіцкая СБк” арганізаваў інфарматыўную выставу-агляд “Беларускае! Роднае! Сваё!”. Дзецям была прапанавана сацыяльна значная літаратура беларускіх паэтаў і пісьменнікаў: Я. Коласа “Храбры певень”, Н. Галіноўскай “Ветлівы свавольнік”, П. Броўкі “Жывучая галінка”, П. Ткачова “Мікіткаў падарунак” і іншыя.
Беларуская кніга – гэта наш скарб, які вучыць дабрыні і сяброўству.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.