У жніўні жыхары аддаленых і маланаселеных вёсак Дзятлаўскага раёна сталі ўдзельнікамі чарговага краязнаўчага бібліякросу ў дарозе “Крыніцы жывой памяці”. Гэты асветніцкі марафон ладзіцца ў межах праекта–экспедыцыі “Аб той зямлі, дзе ты жывеш. Маршрутамі Дзятлаўшчыны”. Галоўнай падзеяй мінулага выезда стала прэзентацыя бібліяпанарамы “Вабяць родныя ўзлескі. Азяраны над Азярынай”. Сустрэчы былі прысвечаны гісторыі, прыроднай прыгожосці і культурнай спадчыне вёскі Азяраны і навакольных мясцін. Праект – экспедыцыя “Аб той зямлі, дзе ты жывеш. Маршрутамі Дзятлаўшчыны” даказвае: нават у самых малых аддаленных кутках раёна жыве цікавасць да роднага слова і сувязі пакаленняў. Біліобус працягвае свой маршрут, каб адкрываць новыя старонкі гісторыі Дзятлаўшчыны разам з яе жыхарамі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.