25 лютага ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы адбылася чароўная сустрэча з добрай казкай. Лялечны тэатр “ЧытайКА” ладзіў для вучняў 2 класа ДУА “Гімназія №1 г. Дзятлава” лялечны спектакль “Вслед за солнышком”.
Юныя гледачы з цівасцю назіралі за прыгодамі галоўнай гераіні. Алёнка, дзяўчынка, якая любіла доўга паспаць, не паслухалася бабулю і дзядулю,і пайшла ў лес насустрач сонейку. У лесе дзяўчынку аберагаў клапатлівы зайка, які адкрыў дзяўчынцы сакрэт. Сонейка шукаць не трэба, а патрэбна толькі рана ўставаць, не паддавацца ляноце і быць заўсёды добрай і ўдзячнай. Гэты прыгожы і павучальны спектакль падарыў дзецям незабыўныя эмоцыі і каштоўныя веды, якія, мы спадзяемся, застануцца з імі на доўгі час.
Акрамя лялечнага спектакля дзяцей чакала казачная віктарына “Угадай-ка!” і “Загадки о сказочных героях”. Малечы з задавальненнем сфатаграфаваліся з героямі-лялькамі і паабяцалі абавязкова прыйсці за кніжкамі ў бібліятэку.






