31 сакавіка, традыцыйна, бібліятэчны тэатр кніжных прадстаўленняў “Магия чтения” аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці, метадычнай работы і фарміравання бібліятэчнага фонду Дзятлаўскай раённай бібліятэкі завітаў да выхаванцаў ДУА “Дзіцячы сад №2 г. Дзятлава”.
Малечы апынуліся на прыгожай лясной палянцы і праз загадкі ўспомнілі пра дрэвы, якія жывуць у лесе, пра кветкі нашай краіны.
З надыходам доўгачаканай вясны, калі прырода абуджаецца ад зімовага сну, бібліятэкары падрыхтавалі для дзяцей чароўны лялечны спектакль “Как звери весну встречали”. Маленькія гледачы з захапленнем сачылі за прыгодамі лясных жыхароў, якія спяшаюцца павітаць вясну, знайсці ў лесе на палянцы чароўную вясновую траву, якая дабаўляе сілу і адвагу. Праз лялечную пастаноўку казкі маленькія гледачы ў чарговы раз пераканаліся, што сяброўства і ўзаемадапамога – гэта найважнейшыя каштоўнасці ў жыцці кожнага.
Напрыканцы спектакля малечы з задавальненнем разглядвалі маляўнічыя кніжкі і зрабілі памятнае фота з лялечнымі героямі.








