У філіяле “Раклевіцкая сельская бібліятэка-клуб” адбылося сапраўднае свята мелодый і добрых успамінаў — музычны фуршэт “Гучаць знаёмыя мелодыі”. Госці з вялікай асалодай акунуліся ў атмасферу мінулых гадоў, разам спяваючы бессмяротныя хіты, якія ведае кожны: ад шчырых і кранальных “Валенкаў”, “Кацюшы” і патрыятычнай песні “День Победы” да запальных рытмаў дыскатэкі 80-х і 90-х. Не абышлося і без гумару: актыўна ўдзельнічалі ў конкурсе-жарце “Песні-пярэкруты”, дзе праявілі кемлівасць і музычную эрудыцыю, разгадваючы зашыфраваныя радкі знаёмых твораў.




