Лета – гэта маленькае жыццё, поўнае сонца, смеху і прыгод! І каб зрабіць яго яшчэ больш чароўным, для выхаванцаў школьнага лагера “Здаравячок” работнікі філіяла “Казлоўшчынская ГПБц” ладзілі конкурсна-гульнёвую праграму “Добры дзень, лета!”. Дзеці, падзяліўшыся на каманды ўдзельнічалі ў конкурсах: “Сонечныя зайчыкі”, “Трапны стралок”, “Бег на трох нагах”, “Ручкі-ножкі” і інш. Рабяты стараліся з усіх сіл, падбадзёрваючы адзін аднаго. А для самых разумных і ўважлівых былі падрыхтаваны загадкі пра лета, яго насельнікаў і з’явы; віктарына “Казкі нашага дзяцінства” і “Музычная віктарына”. Дзеці з задавальненнем адгадвалі іх, дэманструючы свае веды. Акрамя актыўных гульняў рабяты малявалі на асфальце, гулялі ў настольныя гульні, “лавілі рыбу”. Кожны мог знайсці занятак па душы. Праграма “Добры дзень, лета!” стала сапраўдным святам дружбы, весялосці і бесклапотнага дзіцячага шчасця.








