Толькі ведаючы законы і таямніцы прыроды, мы зможам стаць яе вернымі сябрамі і памочнікамі. Мы павінны зрабіць усё, каб не дапусціць знікнення ніводнага віду раслін і жывёл.
3 сакавіка ў філіяле “Казлоўшчынская ГПБц” прайшло бліц-апытанне “Если знаешь лес, зверей, назови их поскорей” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Сцяжынка”. Карыстальнікі адправіліся ў займальнае падарожжа і адказалі на пытанні абраслінах, жывёлах і птушках нашай краіны, успомнілі правілы беражлівых адносін да прыроды. Пасля барацьбы ў конкурсах “О страшных, храбрых и не очень”, “Узнай животное”, “Верю – не верю”, “Гонки”, “Бюро погоды”, “Птичьи заморочки”, “Поставьте буквы на место” і крыжаванкі “Природа” дзеці праявіліся бесапраўднымі знаўцамі прыроды. Кожны конкурс быў насычаны цікавымі заданнямі і пытаннямі, што стварала захапляльную атмасферу. Віктарына дапамагла праверыць веды і даведацца новае пра сваю малую Радзіму. Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава “Путешествие в лес –  страну чудес”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.