Дзень праваслаўнай кнігі ладзіўся ў філіяле “Гезгалаўская  селькая  бібліятэка-цэнтр  экалагічнай  культуры”. У рамках Дня, для навучэнцаў ДУА “Гезгалаўская сярэдняя  школа” і жыхароў  аграгарадка, прайшла гадзіна духоўнасці “Жывое  слова  мудрасці  духоўнай”. Асаблівым госцем мерапрыемства стаў настаяцель храма Свяціцеля Мікалая вёскі Нагародавічы айцец Мікалай. У ходзе размовы ён акцэнтаваў увагу  на неабходнасць  чытання духоўных кніг, бо яны вучаць дабру міласэрнасці, распавёў прысутным пра Біблію, пра таямніцы паходжання свету, нагадаў пра важнасць духоўнай літаратуры ў фарміраванні асобы. Прысутных пазнаёмілі  з  выставай – прысвячэннем “Духоўная кніга — крыніца  вялікай  мудрасці”. Мерапрыемства завяршылася, пакінуўшы пасля сябе цяпло і святло духоўнага яднання.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.