Філіял “Раклевіцкая сельская бібліятэка – клуб” працягвае знаёміць падрастаючае пакаленне з багаццем айчыннай літаратуры. У межах бібліякроса “Сваё – значыць лепшае ”бібліятэкар завітала да навучэнцаў Раклевіцкай пачатковай школы з інфарматыўнай выставай-аглядам “Зоркі дзіцячай літаратуры”. Рабяты з вялікай цікавасцю пагрузіліся ў свет беларускіх кніг. На выставе былі прадстаўлены такія выданні, як: “Мая цудоўная сям’я”, зборнік беларускіх аўтараў “Слаўлю я свой край любімы”, “Мілыя вобразы роднага краю” і іншыя цікавыя навінкі.
Падчас сустрэчы дзеці бліжэй пазнаёміліся з творчасцю класікаў і сучасных майстроў слова: Якуба Коласа, Віталя Глаза, Віталя Вольскага, Івана Муравейкі, Петруся Броўкі, Ніны Галіноўскай.
Атмасфера мерапрыемства была напоўнена радасцю адкрыццяў і шчырай цікавасцю да роднага слова. Такія сустрэчы дапамагаюць дзецям зразумець галоўнае: беларуская кніга — гэта заўсёды цікава, пазнавальна і па — сапраўднаму сваё!







