Кожная пятніца — гэта наш  #Дзеньроднагасвайго. Мы адкрываем для вас беларускія кнігі, якія дыхаюць родным словам і традыцыямі,   і працягваем рубрыку  “Чытаем з асалодай.  Філіял “Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка — цэнтр агульнадаступнай інфармацыі” прапануе вашай увазе кнігу класіка айчыннай літаратуры  Максіма Багдановіча “Цвяток радзімы васілька”.

“Вы, хто любіце натрапіць

Між страніц старых, пажоўклых

Кнігі, ўжо даўно забытай

Блеклы, высахшы лісток,

Праглядзіце гэты томік:

Засушыў я на паперы

Краскі, свежыя калісьці,

Думак шчырых і чуцця”, – так пісаў паэт у далёкім 1912 годзе.

Гэтая кніга змяшчае творы са зборніка “Вянок” (выданы ў 1914 годзе першы і адзіны прыжыццёвы зборнік паэзіі),  а таксама вершы розных гадоў. Творчасць паэта ўяўляе сабой яркі прыклад беларускай філасофскай, пейзажнай, грамадзянскай і любоўнай лірыкі.

Запрашаем  завітаць да нас!

Кніга чакае вас на паліцах Казлоўшчынскай  бібліятэкі. Прыходзьце, каб наталіцца шчырым словам і адчуць сапраўдны водар роднай паэзіі.

Працягваем чытаць сваё кожную пятніцу!

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.