14 ліпеня павучальныя прыгожыя гастролі па асновах бяспекі атрымалі свой карысны працяг. Лялечны тэатр кніжных прадстаўленняў “Магія чытання” аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Дзятлаўскай раённай бібліятэкі адправіўся па новым адрасе — у госці да выхаванцаў ДУА “Дзіцячы сад №2 г. Дзятлава”.
Нядаўна галоўны герой — вельмі цікаўны, але пакуль яшчэ бяспечны Зайчык наведаў першы садок горада, а сёння — да новых маленькіх сяброў. Супрацоўнікі бібліятэкі падарылі малечы яркі і дынамічны прафілактычны спектакль “Береги себя сам”.
Па сюжэце казкі непаседлівы Зайка думаў, што ён ўжо ўсё ведае і ўмее, а на самой справе, зноў і зноў трапляў у розныя небяспечныя сітуацыі, якія могуць здарыцца з кожным у паўсядзённым жыцці. Хлапчукі і дзяўчынкі шчыра хваляваліся за герояў і прымалі самы актыўны ўдзел у пастаноўцы: разам з Мядзведзем яны асцерагалі Зайку ад памылак, павучалі яго, як важна быць уважлівым, дружна паўтаралі нумары экстраных службаў і засвоілі правіла — ніколі не размаўляць з незнаёмцамі.
Дзякуючы бібліятэкарам-акцёрам і выдатнай рэакцыі дзяцей, сур’ёзныя правілы бяспекі ператварыліся ў захапляльную і вельмі карысную казку, якая падарыла ўсім шмат станоўчых эмоцый! Праект “Магія чытання” працягвае сваё падарожжа, робячы лета бяспечным і радасным.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.