19 жніўня ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Праменьчык” удзельнікамі, якога з’яўляюцца наведвальнікі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў. Гэты праект ужо шмат гадоў дапамагае людзям з інваліднасцю раскрываць творчы патэнцыял і знаходзіць новых сяброў. Супрацоўнікі бібліятэкі правялі забаўляльную праграму “От улыбки хмурый день светлей”. Для прысутных былі арганізаваны разнастайныя гульні, вясёлыя конкурсы і музычныя хвілінкі. Удзельнікі з задавальненнем разгадвалі загадкі, дзяліліся адзін з адным пазітыўнымі эмоцыямі. Сустрэча ў чарговы раз даказала, што шчырая ўсмешка і дружалюбная падтрымка здольныя зрабіць нават самы хмуры дзень светлым і незабыўным. Спалучэнне кнігі, гульні і жывога камунікавання падарыла ўсім удзельнікам зарад бадзёрасці і натхнення для наступных творчых сустрэч.







