12 ліпеня падчас выезду па маршруту №5 перасоўнай бібліятэкі–бібліобуса Дзятлаўскай раённай бібліятэкі для асуджанных ПУ “Папраўчая калонія – пасяленне №26” супрацоўнікі бібліятэкі арганізавалі вечар-прысвячэнне “Писатель, который всегда с тобой”, прысвечаны творчасці і драматычнаму лёсу аднаго з самых знакамітых пісьменнікаў ХХ стагоддзя — Эрнэста Хэмінгуэя. Прысутныя даведаліся пра ваенны вопыт аўтара, яго любоў да кубінскіх прастор, карыды і рыбалкі, якія сталі асновай для яго кніг. Мерапрыемства суправаджалася паказам фрагментаў з экраналізацый яго раманаў.



