У ліпені мы працягваем падарожжа з краязнаўчым бібліякросам у дарозе “Крыніцы жывой памяці” па маршрутах бібліятэкі – бібліобуса Дзятлаўскай раённай бібліятэкі. У межах праекта – экспедыцыі “Аб той зямлі дзе ты жывеш. Маршрутамі Дзятлаўшчыны” жыхарам аддаленых і маланаселеных вёсак Дзятлаўскага раёна прадстаўлена бібліяпанарама З патаемнай памяці старажылаў. Ятвезь: вёска з балцкай назвай”.
Гісторыя вёскі Ятвезь Дзятлаўскага раёна налічвае не менш 400 гадоў пісьменнай гісторыі, а яе карані сыходзяць ў глыбокую старажытнасць і непарыўна звязаны з балцкімі плямёнамі. 1624 год – першае вядомае згадванне вёскі ў дакументах. Ятвезь зафіксавана ў складзе Дзятлаўскай воласці, якая на той момант належала знакамітаму магнацкаму роду Сапегаў.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.