10 ліпеня ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібіліятэка” з удзельнікамі аматарскага аб’яднання «Мудрасць+» прайшоў кулінарны майстар-клас ”Заготовки без хлопот”.
Гаспадыні ахвотна дзяліліся ўласнымі “фірмовымі” сакрэтамі кансервацыі і парадамі па выбары прадуктаў. Каб зрабіць працэс больш гульнёвым, мы прапанавалі выцягваць паперкі з назвамі гародніны – так кожны ўдзельнік імпразавана расказваў, якія незвычайныя стравы можна прыгатаваць з буракоў, морквы, капусты ці кабачкоў. Напрактыцы з дапамогай спецыяльнай прылады паспрабавалі прыгожа нарэзаць гародніну, якая будзе сапраўдным упрыгожваннем у зімовай баначцы.
Сустрэча паказала, што нават звыклыя хатнія справы могуць стаць крыніцай натхнення і радасці. “Мудрасць+” – гэта не проста аб’яднанне, а сапраўдная скарбонка жыццёвага вопыту, дзе кожны дзеліцца сваім талентам.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.