26 чэрвеня бібліятэкарам аддела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці, метадычнай работы і фарміравання бібліятэчнага фонду ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” ладзілася прафілактычная гадзіна “Поколение без зависимости” да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам. Удзельнікамі мерапрыемства сталі наведвальнікі палаткавага перасоўнага выхаваўча-аздараўленчага лагера “Патрыёт” ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Дзятлава ім. А.М. Чурылы”. Адбылася  сур’ёзная, даверлівая інтэрактыўная размова.
Сустрэча пачалася з дынамічнай размінкі: кожны падлетак атрымаў сігнальныя зялёныя і чырвоныя карткі (“Да”,“Нет”), з дапамогай якіх яны шчыра адказвалі на вострыя пытанні пра гаджэты, давер у сетцы і кіраванне ўласным жыццём і інш. пытанні. У працяг тэмы ўдзельнікі ўключыліся ў камандную інтэлектуальную гульню “Праўда ці Фэйк”. Падлеткі выкрывалі папулярныя інтэрнэт-міфы пра “бяспечныя” залежнасці і правяралі сябе на ўстойлівасць да маніпуляцый. Самым азартным этапам стаў практыкум па разборы рэальных жыццёвых кейсаў. Ім было прапанавана прыдумаць тры жалезныя спосабы сказаць цвёрдае “не” ціску кампаніі або прапановам у сетцы, але зрабіць гэта ўпэўнена, незалежна і аргументавана.
Важным момантам сустрэчы стала інфармацыя аб “шокавых” лічбах медыцынскай і судовай статыстыкі Беларусі. Каб падлеткі ўбачылі, як гэтыя лічбы працуюць у рэальнасці, ім прадэманстравалі прафілактычны відэаролік “Думал, никогда не попадусь, а поймали через несколько дней”. Праўдзівыя кадры празатрыманні і рэальныя тэрміны зняволення прымусілі юнакоў і дзяўчат задумацца пра тое, як лёгка адна памылка можа назаўжды перакрэсліць планы на жыццё.
У супраць вагу разбуральнай ілюзіі лёгкіх грошай фінал сустрэчы быў прысвечаны альтэрнатывам, якія выбірае сучасная моладзь. Падлеткі паглядзелі яркі сацыяльны ролік БРСМ “Научись говорить «нет» наркотикам” — маніфест спорту, творчасці, сяброўства і поспеху. Пазнаёміліся з выставай-папярэджаннем “У апасной черты: наркотики”.
Напрыканцы кожны ўдзельнік атрымаў прафілактычны буклет «Твоя жизнь — твои правила», распрацаваны бібліятэкарам аддзела. Гэтыя буклеты змяшчаюць важныя правілы асабістай бяспекі, прававую інфармацыю і парады, якія дапамогуць падлеткам упэўнена арыентавацца ў складаных жыццёвых сітуацыях і заўсёды заставацца гаспадарамі свайго лёсу.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.