20 лютага на базе Цэнтра культуры і народнай творчасці горада Дзятлава адбылося пасяджэнне выніковага савета сектара культуры райвыканкама. Удзел у ім прынялі намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка, намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Сняжана Куратчык, а таксама кіраўнікі аддзелаў і работнікі ўстаноў культуры раёна.
З вынікамі работы за 2025 год прысутных пазнаёміў загадчык сектара культуры райвыканкама Васіль Шыцько.
Асаблівую цікавасць выклікала выступленне бібліятэкара філіяла “Хвінявіцкая сельская бібліятэка-клуб” Алены Апанасік на тэму “ Ад традыцый да інавацый: гісторыя краю ў інтэрактыўнай прасторы”, якое падкрэсліла імкненне бібліятэкі ісці ў нагу з часам.
Адметнай падзеяй стала выстава лэпбукаў, падрыхтаваная супрацоўнікамі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ў фае цэнтра культуры. Лэпбук (інтэрактыўная папка) — гэта не проста самаробная кніжка, а магутны інструмент для работы з чытачамі.
Дзякуючы шматслойнасці, кішэнькам і рухомым дэталям, ён дазваляе:

  • сістэматызаваць матэрыял: змясціць вялікі аб’ём інфармацыі ў кампактным выглядзе;
  • заахвоціць дзяцей: ператварыць навучанне ў гульню, дзе кожнае адкрыццё кішэнькі — гэта новая таямніца;
  • выкарыстоўваць лэпбукі на розных бібліятэчных мерапрыемствах.

Прадстаўленыя на выставе працы паказалі высокі прафесіяналізм бібліятэкараў і іх здольнасць ператвараць звычайны збор інфармацыі ў сапраўдны твор мастацтва.
Напрыканцы савета прайшла цырымонія ўзнагароджання.
Мы шчыра віншуем нашых калег з ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка”, чыя праца была адзначана Граматамі сектара культуры:

  • філіял “Дварэцкая сельская бібліятэка” бібліятэкар Алена Казлова;
  • бібліёграфа Дзятлаўскай раённай бібліятэкі Аляксандру Жалязоўскую.

Жадаем нашым пераможцам і ўсім работнікам культуры натхнення, новых творчых праектаў і нязгаснага аптымізму ў 2026 годзе!

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.