У рамках рэспубліканскага праекта “Кожная пятніца – роднае сваё”, а таксама сацыяльнага бібліятэчнага праекта па папулярызацыі сацыяльна значнай літаратуры ва ўстановах і арганізацыях рэгіёна “Сваё – значыць лепшае”, філіял “Хвінявіцкая інтэграваная сельская бібліятэка-клуб” арганізаваў для выхаванцаў дзіцячага сада Хвінявіцкай сярэдняй школы інфарматыўную выставу-агляд “Святло дзіцячых кніг”. Дзецям было прапанавана пазнаёміцца з яркімі ілюстраванымі выданнямі, акунуцца ў чароўны свет беларускай літаратуры, паслухаць цікавыя гісторыі і адгадаць любімых казачных персанажаў.





