У рамках рэспубліканскай акцыі “Кожная пятніца – роднае сваё” і літаратурна-творчага праекта “Сваё — значыць лепшае” кніга завітала ў госці да малечы. Бібліятэкар філіяла “Данілавіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” наведала выхаванцаў дзіцячага садка пры ДУА “Круцілавіцкая базавая школа”. Для маленькіх удзельнікаў мерапрыемства была арганізавана яркая і змястоўная інфарматыўная выстава-агляд “Суквецце беларускіх кніг”. Падчас сустрэчы хлопчыкі і дзяўчынкі:

  • пазнаёміліся з лепшымі ўзорамі айчыннай літаратуры для дзяцей;
  • паслухалі цікавыя гісторыі;
  • з вялікім захапленнем разглядалі маляўнічыя ілюстрацыі.

Гэта сустрэча падарыла дзецям шмат пазітыўных эмоцый, а таксама дапамагла зрабіць яшчэ адзін крок да таго, каб дружба з беларускай кнігай стала для іх добрай і трывалай традыцыяй.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.