09 красавіка ў межах бібліятэчнага тэатра кніжных прадстаўленняў “Магия чтения”, арганізаванага аддзелам маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці, метадычнай работы і фарміравання бібліятэчнага фонду Дзятлаўскай раённай бібліятэкі, чароўны куфэрак “Ларец КнигоЧЕЯ” здзейсніў чарговую вандроўку. На гэты раз супрацоўнікі бібліятэкі наведалі ДУА “Дзіцячы сад №1 г. Дзятлава”, дзе для самых маленькіх была праведзена пастаноўка лялечнага спектакля па пажарнай бяспецы “Теремок и уголёк”.
Малечы апынуліся ў казачным лесе, дзе назіралі за жыццём лясных жыхароў. Каб пагрэцца, звяры запалілі печку, але ваўчок забыўся зачыніць дзверцы. Калі ўсе ляглі спаць, спрытны вугалёк выскочыў з печкі і падпаліў хатку сяброў. На шчасце, ліска памятала нумар пажарнай службы і своечасова па тэлефанавала па тэлефоне 101. Пажарныя аператыўна прыбылі і патушылі агонь. Гэты выпадак стаў для лясных жыхароў сур’ёзнай навукай: яны зрабілі высновы, паабяцалі быць асцярожнымі з агнём і пабудавалі новую, цудоўную хатку.
Пасля спектакля падчас інтэрактыўнай гульні, дзеці з задавальненнем паўтарылі правілы пажарнай бяспекі. Сапраўднай радасцю для дзяцей стала магчымасць сфатаграфавацца з любімымі лялечнымі героямі, прыгожым церамком і маляўнічымі сябрамі-кніжкамі. Такія сустрэчы не толькі прыносяць радасць, але і дапамагаюць выхоўваць пачуццё адказнасці і прававой культуры з самых ранніх гадоў.






