20 чэрвеня ў філіяле “Казлоўшчынская ГПБц” для наведвальнікаў палатачнага выхаваўча-аздараўленчага лагера “Защитник” быў праведзены ўрок памяці “Тревожный рассвет 41-ого”. Ён прысвячаўся  85-годдзю з пачатку Вялікай Айчыннай вайны і гераічнай абароны Брэсцкай крэпасці, Дню памяці і смутку. Бібліятэкар расказала дзецям пра мужнасць і стойкасць абаронцаў Брэсцкай крэпасці ў першыя дні вайны. Для лепшага ўспрымання гісторыі былі паказаны відэаролікі “Пачатак вайны”, “Брэсцкая крэпасць”, “Апошні абаронца”. Таксама рабяты змаглі ўбачыць фрагменты з вядомага фільма “Брэсцкая крэпасць”, якія дапамаглі ім глыбей пагрузіцца ў атмасферу тых суровых дзён.
Гэты ўрок памяці стаў важным крокам у далучэнні падрастаючага пакалення да гісторыі сваёй краіны і подзвігу продкаў. На выставе дэманстраваліся тэматычныя выданні.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.