У філіяле «Гезгалаўская сельская бібліятэка-цэнтр экалагічнай культуры» прайшла захапляльная інтэрактыўная гульня «Удивительный мир природы». Яе ўдзельнікамі сталі выхаванцы аздараўленчага лагера «Эколаг». Для дзяцей бібліятэкар падрыхтавала насычаную праграму. Хлапчукі і дзяўчынкі з азартам праходзілі тэматычныя станцыі, вырашалі творчыя і разумовыя заданні, разгадвалі складаныя рэбусы. На шляху да перамогі юныя даследчыкі прыроды змаглі сустрэцца з любімымі кніжнымі героямі, паказаць сваю кемлівасць і праверыць эрудыцыю. Гэты дзень дапамог дзецям пашырыць кругагляд, бліжэй пазнаёміцца з кніжнымі навінкамі, даведацца пра цікавых аўтараў і атрымаць масу яркіх эмоцый.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.