Летнія канікулы – гэта самы доўгачаканы і бесклапотны час для дзяцей. Каб зрабіць  летнія дні не толькі вясёлымі, але і карыснымі, у  рамках працы летняй чытальні ў філіяле “Хвінявіцкая інтэграваная сельская бібліятэка — клуб” адбылася захапляльная квэст-гульня “Всё что знаем, отгадаем”. Квэст уключаў некалькі інтэрактыўных станцый, на якіх дзецям трэба было праявіць спрыт, эрудыцыю і ўважлівасць:

  1. “Літаратурны лабірынт” – удзельнікі па ўрыўках адгадвалі вядомыя казкі, а таксама называлі іх аўтараў.
  2. “Разумнікі і разумніцы” – станцыя, дзе дзеці разгадвалі складаныя загадкі і крыжаванкі.
  3. “Прыказка — падказка” — дзеці збіралі вядомыя беларускія прыказкі і прымаўкі.

Усе дзеці паспяхова справіліся з заданнямі. Гульня прайшла ў цёплай, вясёлай і сяброўскай атмасферы. Напрыканцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі атрымалі салодкія прызы, а таксама выбралі новыя цікавыя кнігі для летняга чытання. Правядзенне такіх мерапрыемстваў дазваляе зрабіць наведванне бібліятэкі для дзяцей святам і спрыяе выхаванню культуры чытання.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.