6 чэрвеня ў філіяле “Казлоўшчынская ГПБц” адбылося гістарычнае падарожжа “Таямніца Крыжа Еўфрасінні Полацкай”. Гасцямі мерапрыемства сталі выхаванцы 2-га атрада ваенна-патрыятычнага аздараўленчага лагера “Защитник-сбор ДП”.
Удзельнікі пазнаёміліся з біяграфіяй і жыццёвым шляхам Еўфрасінні Полацкай –асветніцы, князёўны і ігуменні, чыё імя неаддзельна ад шматвяковай гісторыі Беларусі. Яна стала першай жанчынай на Русі, кананізаванай царквой.
Бібліятэкар, выкарыстоўваючы відэаматэрыял “Страсти по кресту Е. Полоцкой”, рассказала пра гісторыю Крыжа Еўфрасінні Полацкай. Гэты шэдэўр быў створаны ў 1161 годзе полацкім майстрам-ювелірам Лазарам Богшам па замове асветніцы. Візантыйскі імператар асабіста даслаў для рэлікві і найвялікшыя хрысціянскія святыні, у тымлік укроў Ісуса Хрыста і часціцу крыжа, на якім быў укрыжаваны Гасподзь.
Загадка знікнення гэтай каштоўнасці хвалюе многіх беларусаў. На шчасце, Крыж Еўфрасінні быў адноўлены і сёння захоўваецца ў Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры Полацка. Бібліятэкар нагадала, што ў 2026 годзе праваслаўныя Беларусі будуць адзначаць знакавую дату – 865-годдзе з дня стварэння гэтай святыні. Сустрэча атрымалася пазнавальнай і змястоўнай. Прысутныя з натхненнем удзельнічалі ў анлайн-віктарыне «Жыціе Еўфрасінні Полацкай».
На мерапрыемстве прысутнічаў настаяцель царквы Успення Прасвятой Багародзіцы пратаіярэй Георгій Ярмоліч. Ён падкрэсліў, што Еўфрасіння Полацкая – гэта не проста гістарычная асоба, а жывы прыклад для кожнага беларуса, асабліва для юных патрыётаў. Яе жыццё вучыць нас веры, любові да Радзімы, імкненню да ведаў і дабра, а напрастольны Крыж – гэта не проста каштоўны прадмет, а сімвал веры, надзеі і любові, які з’яўляецца святыняй для беларускага народа.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.