Галоўная падзея для ўсіх кнігалюбаў і знатакоў слова — X Гродзенскі абласны фестываль кнігі “ЛітФэст” – адбыўся 6 чэрвеня ў Гродна. Актыўны ўдзел у свяце прыняла дзяржаўная ўстанова культуры “Дзятлаўская раённая бібліятэка”. Работнікі бібліятэкі стварылі для гасцей сапраўдную казку на сваёй інтэрактыўнай пляцоўцы “Лясная хаціна Ягіні Дзятлаўскай”. Галоўныя гераіні свята — Баба Яга і яе сяброўка Кікімара — сустракалі гасцей жартамі і забавамі. Вельмі спадабалася  гасцям і жыхарам горада праходзць жартоўнае “МРТ” з выдачай лісткоў рэкамендацый ад Ягіні.  Эксклюзіўная фотазона са ступай Ягі стала сапраўдным хітом — яркія кадры зрабілі сотні дарослых і дзяцей. Вялікай папулярнасцю сталі  вялікія падлогавыя шашкі і гульня “Крыжыкі–нулікі”. Кожны знайшоў занятак па душы і можна сказаць, што свята атрымалася.
Яшчэ адной прыемнай падзеяй для нашай установы у рамках свята стала падвядзенне вынікаў абласнога конкурса сярод публічных бібліятэк “Лэпбук – гісторыя #4Рэгіёна”. Спецыяльнай узнагародай – Падзякай і каштоўным падарункам  адзначана творчая работа “Край родной, навек любимый” філіяла “Данілавіцкая інтэграваная сельская бібліятэка”за глыбокую любоў да спадчыны і стварэнне высокамастацкай творчай работы.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.