Філіял “Казлоўшчынская ГПБц” працягвае ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Кожная пятніца – роднае сваё”. Сёння ў нашай пастаяннай рубрыцы — кніга — адкрыццё, напоўненая святлом і любоўю да Айчыны, — “Радзіма наша — Беларусь”. Яе аўтар — знакаміты майстар дзіцячай літаратуры Міхась Пазнякоў, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі і многіх міжнародных узнагарод.
Чаму варта прачытаць гэтую кнігу?
Гэта не проста зборнік вершаў, а сапраўдная паэтычная энцыклапедыя нашага краю. На яе старонках аўтар апявае дзяржаўныя сімвалы, непаўторную прыгажосць беларускай прыроды і мужнасць нашага народа. Творы Міхася Пазнякова вучаць самаму галоўнаму: шанаваць сяброўства, марыць аб прыгожым, ганарыцца сваёй працавітасцю і бязмежна любіць усё тое, што мы называем Радзімай.
Гэтая кніга стане выдатным спадарожнікам для юных чытачоў, дапамагаючы развіваць фантазію, кемлівасць і пачуццё гонару за сваю краіну.

Цытата:
Плыве ў блакіце белы бусел,
І луг квяцісты, як абрус.
А мы з табою – беларусы,
Радзіма наша – Беларусь!

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.