Ёсць падзеі, над якімі неўласны час. 07 мая напярэдадні Дня Перамогі ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі прайшоў урок памяці “Этих дней не смолкнет слава”.Удзельнікамі сталі вучні 7 “В” класа сярэдняй школы №3 г.Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча. Асаблівую ўвагу на ўроку бібліятэкары надалі тым, хто сустрэў вайну ў дзіцячым узросце. Вучні слухалі гісторыі пра сваіх аднагодкаў – юных герояў, якім званне Героя Савецкага Саюза было прысвоена пасмертна. Марат Казей, Зіна Партнова, Лёня Голікаў – іх імёны гучалі, як сімвал неверагоднай мужнасці. Дзеці асэнсавалі, што нават маленькае сэрца можа быць напоўнена вялікай любоўю да Радзімы. Асаблівую цікавасць у прысутных выклікала інтэрактыўнае заданне тэматычныя пазлы “Сімвалы Перамогі”. Праз гульнёвую форму школьнікі замацавалі веды пра галоўныя сімвалы Вялікай Перамогі:
- Ордэн Айчыннай вайны;
- Вечны агонь;
- Чырвоныя гваздзікі.
Падчас урока гучалі вершы пра Перамогу, мужнасць і мірнае неба. Найбольш хвалюючым момантам стала хвіліна маўчання.Пад мерны стук метранома дзеці і дарослыя схілілі галовы, ушаноўваючы памяць кожнага, хто не вярнуўся з поля бою, і тых маленькіх герояў, якія ахвяравалі жыццём дзеля нашай будучыні. Мерапрыемства дапамагло маладому пакаленню глыбей адчуць значнасць Вялікай Перамогі і зразумець, як важна захоўваць мір на зямлі.




