19 сакавіка ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы прайшоў Адзіны дзень інфармавання. Перад працоўнай і вучнёўскай молоддзю выступіла група старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Станіслававіча Бараноўскага. У рамках Адзінага дня інфармавання абмеркавалі сучасныя падыходы да развіцця рэгіёнаў: ад эканомікі да сацыяльнай інфраструктуры. Былі разгледжаны і такія актуальныя тэмы, як супраць дзеянне незаконнаму абароту наркотыкаў, аб асновах бяспечнага ўдзелу ў дарожным руху веласіпедыстаў і вадзіцеляў сродкаў персанальнай мабільнасці, забароне выхаду на тонкі лёд, навядзенні парадку на прыдамавых тэрыторыях, бяспецы дзяцей на канікулах.

