Лета  і кнігі  ствараюць унікальны саюз. Сонца, цеплы вецер  і  адпачынак  дапамагаюць  па-новаму адчуць мастацкае слова. Звонкі смех, вяселыя твары  хлопчыкаў і дзяўчынак,  ажыўленная  атмасфера  панавала    8 жніўня  ў філіяле  “Жукоўшчынская сельская бібліятэка–клуб”  у час правядзення  гульнёвай праграмы “Вось яно якое, наша лета залатое!”.  Напачатку юныя  чытачы  прынялі ўдзел  у розных літаратурных конкурсах, наведалі станцыі: ”Загадачная”, “Літаратурная”, “Казачная”.  Хлопчыкі і дзяўчынкі  з задавальненнем  тупацелі  нагамі, хлопалі ў далоні. Дзякуючы кемлівасці  і веданню  літаратурных твораў на  выдатна  справіліся з усімі  заданнямі. Потым усе  перамясціліся   на пляцоўку  каля  бібліятэкі.  Выбраўшы сабе капітанаў,  пачалася  камандная  гульня, падчас  якой  каманды  вандравалі  па  станцыях: “Азерная”, “Налівайка”, “Хуткія  і  спрытныя ”. Дзеці  з  азартам  прымалі  камандныя  рашэнні  і  пераадолелі  ўсе  цяжкасці  заданняў. Гульня  паказала, што  падлеткі  ўмеюць  зладжана   працаваць  у камандзе, гатовы  да  любых  інтэлектуальных і спартыўных  выклікаў.

Усе  ўдзельнікі  пакінулі  мерапрыемства   з    цудоўным  настроем  і салодкім  прызам.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.