18 ліпеня бібліятэкары філіяла “Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка” сталі ўдзельнікамі брэндавага свята “Казлоўшчынскі фэст”. Да гэтай падзеі супрацоўнікі падрыхтавалі тэматычную выставу “Женщины Беларуси: от прошлого к будущему”, прымеркаваную да Года беларускай жанчыны. Беларуская жанчына — гэта ўвасабленне мудрасці, стварэння і неверагоднай унутранай сілы. Яна беражліва захоўвае традыцыі, выхоўвае дзяцей і сваёй працай мяняе свет да лепшага. Выстава запрашае наведвальнікаў прасачыць шлях нашых суайчынніц, якія ўнеслі неацэнны ўклад у навуку, культуру, спорт і грамадскае жыццё краіны. Экспазіцыя падзеленана тры тэматычныя блокі: “Знаменитые женщины Беларуси” — прапрыгажосць і сілу духу выдатных асоб у гісторыі нашай краіны; “Герои огненных лет” — пра подзвігі і стойкасць жанчын у гады Вялікай Айчыннай вайны; “Гордость Беларуси” — пра нашых сучасніц, чые дасягненні натхняюць новыя пакаленні.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.