Свет літаратуры не мае межаў. Але што, калі вашы любімыя аўтары – гэта тыя, чые імёны ўжо зніклі з вокладак кніг? Мы адпраўляемся на пошукі ў глыбіні бібліятэк, у цёмныя закуткі памяці, каб выцягнуць з забыцця сапраўдныя літаратурныя брыльянты. Гісторыі, якія заслугоўваюць быць пачутымі зноў.
Аддзел маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці, метадычнай работы і фарміравання бібліятэчнага фонду распачынае паказ цыкла буктрэйлераў “Забытые книги желают познакомиться”. У гэтым годзе першы выпуск будзе прысвечаны гратэскавай п’есе Міхаіла Булгакава “Іван Васільевіч”, што стала асновай для знакамітай кінакамедыі Леаніда Гайдая “Іван Васільевіч мяняе прафесію”.
Інжынер Цімафееў вынаходзіць машыну часу, праз якую трапляе ў XVI стагоддзе. Але, нечаканы збой у працы прыбора бярэ верх, і героі розных эпох мяняюцца месцамі. Бунша і Міласлаўскі апынуліся ў царскіх палатах Івана Грознага, а сам Іван Грозны – у маскоўскай камуналцы. Што з гэтага выйдзе? Вядома ж, вадэвільная блытаніна і смешныя сітуацыі! Да сустрэчы з кнігай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы!
