28 жніўня ў філіяле “Жукоўшчынская сельская бібліятэка-клуб” прайшла пранікнёная гадзіна ўспамінаў “Зазірнем у сямейны альбом”. Нашы чытачы прынеслі свае каштоўныя рэтра-альбомы з пажоўклымі старонкамі. Пад ціхую музыку і вершы аб вечным прысутныя дзяліліся самымі дарагімі ўспамінамі: ад школьных гадоў і вяселляў да нараджэння дзяцей і працоўных дынастый. Выклікалі захапленне і тэматычныя фотакаладжы “Як маладыя мы былі” і “Гады ляцяць, нібы птушкі”. Госці з азартам удзельнічалі ў гульнях “Хрона фота” (адгадвалі год здымка) і “Хто больш?” (пазнавалі членаў сям’і сваіх суседзяў).
Старое фота — гэта жывая гісторыя нашага роду. Давайце берагчы свае архівы, кааб захаваць гэтую важную нітачку паміж пакаленнямі!

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.