14 мая ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі ў рамках праекта журфікс “Сустрэча з людзьмі розных прафесій” прайшла сустрэча с прафесіяналам  “Зову в свою профессию”. Удзельнікамі сталі вучні 7”А” класа ДУА “Гімназія №1 г. Дзятлава”. У пачатку сустрэчы бібліятэкар расказала дзецям, як шмат на свеце важных і розных прафесій і як важна знайсці менавіта сваю па душы. Мерапрыемства, прысвечанае ролі і значнасці міліцыянера ў грамадстве было насычана цікавай, змястоўнай і карыснай інфармацыяй. Дзеці больш даведаліся аб адказнай і цяжкай рабоце праваахоўных органаў, аб патрэбнасці выканання законаў і падтрымцы грамадзян. Падлеткі прынялі ўдзел ў гульнях “Скажы наадварот”, “Якасці міліцыянера”, “Лагічныя задачкі” і іншыя. Вучні засвоілі, што міліцыянер – гэта не толькі ахоўнік парадку, але і чалавек, які павінен праяўляць увагу, добразычлівасць, адказнасць у сваёй працы.

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.