05 верасня ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі да Дня беларускага пісьменства прайшоў рэтра – погляд “З кнігай праз стагоддзі”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 7 класа гімназіі №1 г. Дзятлава. Дзень беларускага пісьменства – гэта свята, якое нагадвае нам пра багатую гістарычную спадчыну, духоўныя вытокі і самабытнасць нашага народа. Падчас сустрэчы падлеткі даведаліся пра зараджэнне пісьменства на нашых землях, стварэнне першых рукапісных кніг і той ўклад, які ўняслі ў айчынную культуру славутыя асветнікі — Еўфрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі і безумоўна першадрукар Францыск Скарына. Фармат рэтра-погляду дазволіў вучням не проста паслухаць гісторыю, але і літаральна дакрануцца да мінулага. Была падрыхтавана кніжная выстава “Дзень беларускага пісьменства”. Яна выклікала вялікую цікавасць у гімназістаў. На выставе былі прадстаўлены багата ілюстраваныя выданні, прысвечаныя гісторыі беларускага кнігадрукавання. Напрыканцы сустрэчы вучні прынялі ўдзел у тэматычнай віктарыне. Гэта мерапрыемства яшчэ раз даказала: пакуль мы памятаем і шануем сваю мову і кніжную спадчыну – жыве і развіваецца наша краіна.






