Кожны грамадзянін нашай краіны павінен паважаць і выконваць яе законы, а яшчэ ведаць свае правы. Але дзе пра іх даведацца і, галоўнае, як зразумець? Менавіта пра гэта ішла размова на слайд – уроку “Канстытуцыя — сімвал незалежнасці і справядлівасці”, які прайшоў у фiлiяле “Дварэцкая сельская бібліятэка сямейнага чытання” і быў прымеркаваны да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Прысутныя пазнаёміліся з новымі кнігамі, у якіх прыведзены цікавыя факты з гісторыі станаўлення нашай дзяржавы, даведаліся, як правільна карыстацца сваімі правамі і адказна падходзіць да абавязкаў, ускладзеных на кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

