01 кастрычніка, у рамках сацыяльнага бібліятэчнага праекта “КнігаЗКлопатам” супрацоўнік філіяла “Наваельнянская ГПБц” з акцыяй дабрачыннасці і павагі пад назвай “Залаты ўзрост – залатыя сэрцы” да Дня пажылых людзей наведала сваіх асаблівых карыстальнікаў — людзей пажылога ўзросту і тых, хто па стане здароўя не можа самастойна завітаць у бібліятэку. Гэтыя візіты сталі сапраўднымі святам і чалавечай цеплыні. Разам з любімымі кнігамі і часопісамі бібліятэкар прынесла ў дамы гасцінцы і, самае галоўнае, шчырую ўвагу.
“Як добра, што пра нас памятаюць!”, “Кніга — лепшы сябра, асабліва ў свята” — гэтыя словы ўдзячнасці і іскрынкі радасці ў вачах сталі лепшай узнагародай для бібліятэкараў.
Праект “КнігаЗКлопатам” яшчэ раз даказаў: увага і добрае слова здольныя тварыць маленькія цуды, напаўняючы жыццё сэнсам і сувяззю пакаленняў.




