24 ліпеня ў ДУА “Казлоўшчынскі дзіцячы сад” прайшла сустрэча з кнігай. У межах бібліятэчнага праекта па папулярызацыі сацыяльна значнай літаратуры ва ўстановах і арганізацыях «Сваё – значыць лепшае» і рэспубліканскай акцыі «Кожная пятніца – роднае сваё» бібліятэкар філіяла «Казлоўшчынская ГПБц» арганізавала для выхаванцаў выставу-агляд «Кніжныя скарбы для маленькіх чытачоў».
Дзецям прэзентавалі лепшыя беларускія выданні: ад пазнавальных серый Святланы Бахновай і Ірыны Токаравай да любімых казак, вершаў і загадак. Маленькія чытачы не толькі пазнаёміліся з героямі кніг, але і даведаліся, як праз чытанне можна навучыцца лічыць, маляваць і лагічна думаць. Асаблівую цікавасць выклікалі кнігі пра прыроду і займальныя дапаможнікі для падрыхтоўкі да школы. Яркія ілюстрацыі і цікавыя сюжэты ператварылі знаёмства з літаратурай у сапраўднае свята.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.