У межах праекта “Сваё — значыць лепшае” і рэспубліканскай акцыі акцыі “Кожная пятніца — роднае, сваё”, філіял “Дварэцкая сельская бібліятэка сямейнага чытання” завітаў у госці ў Дварэцкі сельскі выканаўчы камітэт з  інфармацыйнай выставай-аглядам “Чытаем беларускія кнігі. Пятніца — выдатны дзень, каб звярнуцца да сваіх вытокаў, успомніць багатую спадчыну Беларусі і пагартаць старонкі навінак айчыннага кнігавыдання. Бібліятэкар прэзентавала прысутным унікальную падборку сацыяльна значнай літаратуры:

  • кнігі, якія падрабязна распавядаюць пра ўзнікненне, станаўленне і развіццё дзяржаўнасці на беларускіх землях у розныя гістарычныя эпохі;
  • літаратуру, якая яскрава дэманструе ключавую ролю дзяржавы ў развіцці сучаснай эканомікі, нацыянальнай культуры, навукі і адукацыі беларускага народа.

Інфармацыйны агляд паказаў, што беларуская кніга сёння — гэта не проста крыніца ведаў, а сапраўдны брэнд, які выхоўвае гонар за сваю краіну. Дварэцкая сельская бібліятэка сямейнага чытання нагадвае: чытаць сваё, беларускае — гэта модна, цікава і важна для кожнага!

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.