17 ліпеня ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка”прайшла віртуальная экскурсія “Крэпасць-герой, гісторыя у экспазіцыях”, прысвечаная адной з самых гераічных старонак гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Наведвальнікі разам з вядучым здзейснілі віртуальнае падарожжа па мемарыяльным комплексе “Брэсцкая крэпасць-герой”, убачылі кадры відэахронікі і сучасныя панарамы цытадэлі, даведаліся пра подзвіга баронцаў, якія трымалі абарону 22 дні. Асаблівае ўражанне пакінулі надпісы на сценах казармаў і манумент “Мужество”. Мерапрыемства прайшло ў атмасферы глыбокай павагі і памяці да герояў мінулага.


