У філіяле «Гезгалаўская сельская бібліятэка-цэнтр экалагічнай культуры» адбылося яркае і пазнавальнае мерапрыемства — квэст-гульня «Любимых книг чудесные страницы». Сустрэча аб’яднала юных аматараў чытання, якія змаглі акунуцца ў чароўны свет літаратуры і праявіць сваю кемлівасць. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі пазнаёміліся з самымі цікавымі творамі, якія ўжо даўно карыстаюцца папулярнасцю ў чытачоў. Асаблівую цікавасць у прысутных выклікала выстава новых паступленняў. Хлопчыкі і дзяўчынкі першымі змаглі пагартаць яркія выданні, якія толькі нядаўна папоўнілі фонд бібліятэкі, і выбраць сабе кнігі для наступнага чытання дома.
Галоўнай часткай сустрэчы стала захапляльная квэст-гульня. Каб прайсці ўсе станцыі і дасягнуць мэты, удзельнікам давялося прымяніць усю сваю ўважлівасць і эрудыцыю. Рабяты з азартам:
- Адказвалі на складаныя і прыватныя пытанні па сюжэтах вядомых кніг;
- Разгадвалі тэматычныя рэбусы і галаваломкі;
- Шукалі падказкі і расшыфроўвалі таемныя пасланні.
Мерапрыемства падарыла ўсім удзельнікам выдатны настрой, зарад станоўчых эмоцый і, самае галоўнае, натхненне на чытанне новых кніг. Бібліятэка запрашае ўсіх жадаючых пазнаёміцца з навінкамі літаратуры!






