Верасень — час новых адкрыццяў і захапляльных дарог у свет ведаў. Менавіта ў гэтыя першыя асеннія дні ў філіяле“Гезгалаўская сельская бібліятэка-цэнтр экалагічнай культуры” адбылася асаблівая, вельмі важная і хвалюючая падзея — першае знаёмства мясцовых першакласнікаў з чароўным домам кніг.
Падчас першай часткі сустрэчы маленькія наведвальнікі зрабілі свае першыя ўпэўненыя крокі па бібліятэчных залах. Дзеці даведаліся, што бібліятэка — гэта не проста паліцы, а сапраўдны дом кніг, дзе іх беражліва захаваюць і заўсёды дапамагаюць выбраць самае цікавае чытанне. Бібліятэкар у займальнай форме пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з правіламі паводзін у кніжным царстве, падрабязна распавяла, як трэба правільна і аккуратна звяртацца з кнігамі і чаму так важна берагчы кожную старонку.
Другая, духоўна-асветніцкая частка мерапрыемства была прысвечана велічнай постаці Еўфрасінні Полацкай — знакамітай беларускай святой і асветніцы. У максімальна даступнай, вобразнай і цікавай для гэтага ўзросту форме дзецям распавялі пра тое, як шмат гэтая мудрая жанчына зрабіла для развіцця беларускай кніжнай справы, адукацыі і нашай агульнай культуры. Першакласнікі з захапленнем слухалі пра першыя рукапісныя кнігі і пра тое, як асвета стагоддзямі асвятляла шлях нашага народа.
Гэтая першая сустрэча прайшла ў незвычайна цёплай, шчырай атмасферы. Яна падарыла маленькім удзельнікам шмат станоўчых эмоцый, пашырыла іх кругагляд і заклала трывалы падмурак для будучага вялікага сяброўства паміж юнымі чытачамі і бібліятэкай.





