Напярэдадні светлага свята Вялікадня добрыя справы аб’ядноўваюць сэрцы. 10 красавіка ў межах сацыяльнага бібліятэчнага праекта “КнігаЗКлопатам” бібліятэкары філіяла “Наваельнянская ГПБц” наведалі сваіх асаблівых карыстальнікаў — людзей пажылога ўзросту і тых, хто па стане здароўя не можа самастойна завітаць у бібліятэку. Гэтыя візіты сталі сапраўднымі святам і чалавечай цеплыні. Разам з любімымі кнігамі і часопісамі бібліятэкары прынеслі ў дамы гасцінцы і, самае галоўнае, шчырую ўвагу.
              “Як добра, што пра нас памятаюць!”, “Кніга — лепшы сябра, асабліва ў свята” — гэтыя словы ўдзячнасці і іскрынкі радасці ў вачах сталі лепшай узнагародай для бібліятэкараў.
Праект “КнігаЗКлопатам” яшчэ раз даказаў: увага і добрае слова здольныя тварыць маленькія цуды, напаўняючы жыццё сэнсам і сувяззю пакаленняў.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.